18 студзеня 2022
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна адкрывае спецыяльнасць «Урбаналогія і сіці-мэнэджмент». Адукацыйная праграма дасць магчымасць сфарміраваць унікальных спецыялістаў па напрамках: гарадскі дызайн, гарадское планаванне і кіраванне.
Першы набор пройдзе восенню 2022 года. Плануецца набраць 20 студэнтаў. Працягласць навучання складзе 4 гады, пасля заканчэння якога выпускнікі атрымаюць дыплом аб вышэйшай адукацыі з кваліфікацыяй «Урбанолаг. Мэнэджар».
Падрыхтоўка спецыялістаў у галіне урбаналогіі і сіці-менеджменту зробіць уклад рэалізацыю канцэпцыі «разумны горад», развіццё «зялёнай» эканомікі, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб спецыяльнасці «Урбаналогія і сіці-мэнэджмент» можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.belta.by/regions/view/brestskij-universitet-nachnet-podgotovku-urbanologov-i-siti-menedzherov-479728-2022/?fbclid=IwAR2BZFaR4pkreJqA2WHU6fF3wikMy-U52f6KpEPiipmlgC0s-uglBGlZryw.
КАРТА САЙТА