Тыдзень нулявога траўматызму пройдзе ў Магілёве

З 5 па 9 лютага 2024 года ў арганізацыях Магілёва будзе праходзіць Тыдзень нулявога траўматызму. Мерапрыемства накіравана на прадухіленне выпадкаў вытворчага траўматызму, аператыўнае выяўленне і ўстараненне парушэнняў норм аховы працы.
У час Тыдня нулявога траўматызму запланавана правядзенне інфармацыйных і кантрольных мерапрыемстваў па выкананні работнікамі патрабаванняў правілаў прамысловай, пажарнай і транспартнай бяспекі, лакальных нарматыўных актаў у галіне аховы працы.
Забеспячэнне дабрабыту работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 8 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.