1

У Баранавіцкім краязнаўчым музеі адбылася першая ў Беларусі экскурсія на «яснай мове»

2 верасня 2022 года ва ўстанове культуры «Баранавіцкі краязнаўчы музей» адбылася прэзентацыя першай у Беларусі экскурсіі на «яснай мове». Праект рэалізаваны ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі маладым інвалідам і дзецям-інвалідам», КК «Баранавіцкі краязнаўчы музей», ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Баранавічы» пры падтрымцы Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта і ўключае зразумелую для ўспрымання любым чалавекам экскурсію па зале прыроды. а таксама этыкетаж на «яснай мове».

Праект будзе карысны для людзей з інтэлектуальнымі парушэннямі, тым, хто адчувае цяжкасці ў чытанні і разуменні тэксту, людзям з дэменцыяй, тым, хто перанёс інсульт або траўму галаўнога мозгу і інш.

Выкарыстанне «яснай мовы» спрыяе стварэнню даступнага асяроддзя і робіць важны ўнёсак у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праекце можна азнаёміцца па спасылцы: https://lifeguide.by/ekskursii-na-yasnom-yazyke/?fbclid=IwAR24QaY9XXspdc3Xg4a5bs8bWYVVrHYISXKNvhwadcxvkloWchx0aKo6c4g.