У Беларусі будзе пабудаваны камбінат па перапрацоўцы нехарчовай жывёлы

На базе ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» будзе створана прадпрыемства па перапрацоўцы нехарчовай жывёльнай сыравіны магутнасцю 80 тысяч тон за год. Праект па будаўніцтве завода ўключаны ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021 — 2025 гады. Новы камбінат дазволіць перапрацоўваць адходы агракамбіната «Дзяржынскі», якія ў далейшым можна будзе дабаўляць у рацыён жывёл.
Будаўніцтва камбіната па перапрацоўцы нехарчовай жывёльнай сыравіны ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 12 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб камбінаце можна азнаёміцца па спасылцы.