1

Першая партыя непрыдатных пестыцыдаў вывезена са складоў Мінскай вобласці

14 снежня 2023 года ў рамках рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6» у Мінскай вобласці пачаўся вываз непрыдатных пестыцыдаў са складоў сельскагаспадарчых арганізацый.

У працэсе вывазу адходы 1-2 класаў небяспекі, якія знаходзяцца на складах, пераўпакоўваюцца, узважваюцца і, з захаваннем бяспечнай трансгранічнай перавозкі, дастаўляюцца на спецыялізаваныя прадпрыемствы, дзе ажыццяўляецца іх экалагічна бяспечнае абясшкоджванне. Першыя 20 тон таксічных адходаў пакінулі склад ААТ «Слуцкі Аграсервіс». Да канца красавіка 2024 года з Мінскай вобласці будзе вывезена каля 600 тон непрыдатных пестыцыдаў.

На сённяшні дзень поўнасцю ад небяспечных адходаў вызвалены 21 склад у Віцебскай і Гродзенскай абласцях – гэта каля 920 тон.

Ліквідацыя непрыдатных пестыцыдаў з тэрыторыі краіны ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 13, 15 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.