У Брэсцкай вобласці адкрылі першы модульны фельчарска-акушэрскі пункт

17 ліпеня 2024 года ў Кобрынскім раёне адкрылі першы ў Брэсцкай вобласці модульны фельчарска-акушэрскі пункт – медыцынскае падраздзяленне, у якое мясцовыя жыхары могуць звярнуцца па медыцынскую дапамогу.
Фельчарска-акушэрскі пункт будзе абслугоўваць 611 чалавек. Аб’ект аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем для аказання першай медыцынскай дапамогі і абследавання пацыентаў. Пры неабходнасці пункт можна дэмантаваць і перамясціць у іншае месца.
У Брэсцкай вобласці плануецца ўстанавіць яшчэ шэсць мабільных фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Па адным у Ганцавіцкім, Баранавіцкім, Івацэвіцкім і Драгічынскім раёне і два ў Іванаўскім.
Функцыянаванне фельчарска-акушэрскіх пунктаў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 11 і іншых МУР.