У Брэсцкай вобласці створаны прадуктова-рамесніцкі кластар

У Рэспубліцы Беларусь створаны першы прадуктова-рамесніцкі кластар «Наваколле», які аб’ядноўвае прадстаўнікоў малога бізнесу Кобрынскага, Маларыцкага, Жабінкаўскага, Пружанскага, Бярозаўскага, Драгічынскага і Камянецкага раёнаў.
Ініцыятыва «Кластарная мадэль «Наваколле»: ствараем і прасоўваем мясцовую, натуральную і крафтавую прадукцыю» накіравана на прасоўванне натуральных і крафтавых тавараў мясцовых вытворцаў. Удзельнікі ініцыятывы атрымалі магчымасць прадаваць свае тавары на розных пляцоўках: краму «Фермер» у Кобрыне, e-dostavka.by, інтэрнэт-краму сувеніраў etno.by, аграсядзібы. Таксама яны могуць прадстаўляць кластар і сваю прадукцыю на буйных кірмашах: «Чароўны Млын», «Усе сваё», форуме «Белагра» ў Мінску і іншых мерапрыемствах.
Стварэнне прадуктова-рамеснага кластара «Наваколле» робіць уклад у развіццё малога бізнэсу, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб крастэры можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/-navakoltsy-sumeyut-udivit.html.