У Брэсцкай вобласці завершаны праект па ўкараненні тэхналогій Індустрыі 4.0

У Брэсцкай вобласці завершаны праект «Стымуляванне патэнцыялу тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі для інклюзіўнага і ўстойлівага прамысловага развіцця ў Беларусі».
Праект быў апрабаваны на ААТ «Кузлітмаш», ААТ «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», РУВП «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній», дрэваапрацоўчых і іншых прадпрыемствах.
З ключавымі аспектамі і дасягненнямі праекта можна азнаёміцца ў відэароліках:
Праца па стварэнні цэнтра Індустрыі 4.0
Навучальны кампанент па тэматыцы Індустрыі 4.0
«Цэх№16» – інавацыйны дэманстрацыйны цэнтр Індустрыі 4.0
Укараненне тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.