У Гомелі абмеркавалі пытанні стварэння безбар’ернага асяроддзя для людзей з інваліднасцю
14 красавіка 2025 года ў рамках пілотнай ініцыятывы «Рэгіянальны інфармацыйны рэсурсны цэнтр для людзей з інваліднасцю – дапамога ў рэалізацыі і абароне іх правоў» у Гомелі прайшоў семінар-практыкум, прысвечаны пытанням стварэння даступнага асяроддзя на аб’ектах інфраструктуры.
Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, у тым ліку органы па працы і занятасці, адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту і турызму, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, архітэктуры і горадабудаўніцтва, а таксама грамадскіх аб’яднанняў.
Удзельнікам семінара прадэманстравалі абсталяванне, якое выкарыстоўваецца для арганізацыі безбар’ернага асяроддзя, звярнулі ўвагу на памылкі пры яго мантажы, расказалі аб асаблівасцях абсталявання аб’ектаў сацыяльнай і транспартнай інфраструктуры элементамі даступнага асяроддзя для невідушчых і людзей са слабым зрокам.
Семінар-практыкум, праведзены ў Гомелі – гэта пачатак маштабнай тлумачальнай работы па пытанню стварэння безбар’ернага асяроддзя для людзей з інваліднасцю. В течение 2025 года такие семинары пройдут еще в 5 крупных городах Гомельской области.
Пілотная ініцыятыва «Рэгіянальны інфармацыйны рэсурсны цэнтр для людзей з інваліднасцю – дапамога ў рэалізацыі і абароне іх правоў» рэалізуецца Гомельскім абласным грамадскім аб’яднаннем інвалідаў з парушэннем функцый апорна-рухальнай сістэмы «Інваліды – спінальнікі» пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Рэспубліцы Беларусь у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Асноўная ідэя пілотнай ініцыятывы заключаецца ў стварэнні рэсурснага цэнтра для людзей з інваліднасцю і іх акружэння, а таксама правядзенні інфармацыйных кампаній, конкурсаў і трэнінгаў па інклюзіўнай тэматыцы. Рэалізацыя мерапрыемстваў ініцыятывы робіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 10, 11 і іншых МУР.
.