У Гомелі адкрыўся адукацыйна-тэрапеўтычны цэнтр для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Гомелі адкрыўся адукацыйна-тэрапеўтычны цэнтр для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця

6 снежня 2021

3 снежня ва ўсім свеце штогод адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў, скіраваны на прыцягненне ўвагі да праблем людзей з інваліднасцю, абарону іх правоў і інтэграцыю ва ўсе аспекты жыцця.

У гэты дзень ва ўсіх гарадах і рэгіёнах краіны праводзяцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня інвалідаў: арганізуюцца пасяджэнні круглых сталоў; «прамыя лініі» па пытаннях сацыяльнай абароны і рэабілітацыі асоб; дабрачынныя акцыі; наведвання кінатэатраў, выставак, спартыўных збудаванняў; праходзяць тэматычныя сустрэчы ва ўстановах культуры, адкрываюцца новыя цэнтры для людзей з інваліднасцю.

Адным з такіх цэнтраў стаў адукацыйна-тэрапеўтычны цэнтр для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які адкрыўся ў Гомелі на базе дома-інтэрната для інвалідаў. Цэнтр аказвае паслугі на бясплатнай аснове і можа прымаць да 140 чалавек штодзень. У яго структуры некалькі блокаў:

  • першы блок – швейная, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і сталярная майстэрні, камп’ютарны і музычны класы, тэрапеўтычная кухня;
  • другі блок – медыка-сацыяльная рэабілітацыя.

Адкрыццё адукацыйна-тэрапеўтычнага цэнтра для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця дае магчымасць дзецям і моладзі з інваліднасцю развівацца і прымаць удзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, што ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 4, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб цэнтры можна азнаёміцца па спасылцы: http://invagomel.by/oni-znayut-podxod-k-kazhdomu-v-gomele-otkrylsya-pervyj-v-strane-integrativnyj-centr-dlya-detej-s-osobennostyami-razvitiya/?fbclid=IwAR0C7XKenj2_y5DS-9jfGS_8jQDkt2KmkIGNHaeyubjDvbjA8AjjHzPe_vA.

КАРТА САЙТА