У Гомелі прайшоў першы рэгіянальны форум #GBCregions

У Рэспубліцы Беларусь стартаваў цыкл рэгіянальных лічбавых форумаў #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне — рэгіёны), першы з якіх адбыўся ў Гомелі.
16 верасня 2021 году каля 200 чалавек далучыліся да мерапрыемства ў онлайн і афлайн фарматах.
Асноўная задача рэгіянальных форумаў — стварэнне пляцоўкі для дэманстрацыі дасягненняў рэгіёнаў у галіне цыфравізацыі розных сфер жыццядзейнасці, а таксама для абмеркавання стану, развіцця і перспектыў лічбавага будучага рэгіёнаў Беларусі.
Форум #GBCregions арганізаваны РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам», РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» і СТАА «Беларускія хмарныя тэхналогіі», пры падтрымцы Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Гомельскага аблвыканкама.
Ў 2021 годзе лічбавыя форумы пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах, для кожнага з якіх будзе распрацавана унікальная праграма з улікам асаблівасцяў праектаў, што рэалізуюцца ў рэгіёнах. Правядзенне цыкла рэгіянальных лічбавых форумаў #GBCregions ўносіць ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэтаў ўстойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рэгіянальным форуме ў Гомелі можна азнаёміцца па спасылках: https://www.mpt.gov.by/ru/news/16-09-2021-7473, https://www.belta.by/regions/view/pervyj-regionalnyj-forum-gbcregions-startoval-v-gomele-460080-2021/.