У Гомелі распрацавана інтэлектуальная сістэма па выяўленні дэструктыўнага інтэрнэт-кантэнту

4 мая 2026 года ў Гомелі адбылася прэзентацыя інтэлектуальнай сістэмы «Іскра Ультра» — новай лічбавай распрацоўкі, прызначанай для імгненнага аддзялення дакладнай інфармацыі ад дэструктыўнага кантэнту. Аўтар праекта — Раман Нядбайла, студэнт праграміст Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.А.Сухога і рэдактар аддзела газеты «Лоеўскі край».
«Іскра Ультра» уяўляе сабой шматфункцыянальны інструмент аналізу інтэрнэт рэсурсаў і медыяматэрыялаў. Сістэма апрацоўвае спасылкі, тэкставыя матэрыялы, малюнкі, відэаролікі і аўдыёфайлы, вызначаючы іх прыналежнасць да дэструктыўных крыніц або сумнеўным матэрыялам. Для праверкі дастаткова ўвесці спасылку, пазначыць назву медыяфайла або загрузіць яго напрамую, а таксама прымацаваць фатаграфію або скрыншот вэб-старонкі.
Распрацоўка заснавана на алгарытмах шматузроўневай дэтэкцыі кантэнту і выкарыстоўвае глыбокі семантычны аналіз тэксту ў спалучэнні з аўтаматычным факт чэкам па дадзеных дзяржаўных СМІ ў рэжыме рэальнага часу. У сістэму інтэграваныя модулі кампутарнага зроку, якія забяспечваюць распазнанне асоб і забароненай сімволікі на фота і відэаматэрыялах.
Праект прадугледжвае рэгулярнае абнаўленне функцыяналу і пашырэнне магчымасцей сістэмы. У бліжэйшы час спасылка на ўстановачны файл будзе апублікавана ў адкрытым доступе.
Распрацоўка і функцыянаванне інтэлектуальнай сістэмы «Іскра Ультра» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэты ўстойлівага развіцця 9 і іншых МУР.