У Гродне адбыўся бізнес-семінар, прысвечаны тэме ўстойлівага развіцця

26 красавіка 2024 г. на базе бізнес-цэнтра СЭЗ «Гроднаінвест» адбыўся бізнес-семінар «ESG-day у Гродне». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі СЭЗ «Гроднаінвест», кансалтынгавая кампанія ASER і рэйтынгавае агенцтва BIK Ratings.
У рамках семінара прадстаўнікі бізнесу, замежных кампаній і фінансавых інстытутаў, якія ўкараняюць або плануюць укараняць ESG-прынцыпы ў сваю дзейнасць абмеркавалі стан і перспектывы ESG-павесткі ў Беларусі, асновы ESG-трансфармацыі, укараненне Мэт устойлівага развіцця ў стратэгію кампаніі, развіццё ESG-рэйтынгавання і іншыя пытанні.
Укараненне ідэй устойлівага развіцця ў дзейнасць арганізацый садзейнічае павышэнню эканамічнай эфектыўнасці беларускіх прадпрыемстваў і ўносіць важны ўклад у рэалізацыю Рэспублікай Беларусь Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы.