У Гродзенскай вобласці плануецца рэалізаваць 168 інвестыцыйных праектаў у 2024 годзе

З 2011 у Беларусі функцыянуе спецыялізаваны фінансавы інстытут «Банк развіцця», адной з галоўных мэт дзейнасці якога з’яўляецца рэалізацыя ў краіне сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў. Да іх адносяцца інфраструктурныя праекты, будаўніцтва новых і мадэрнізацыя дзеючых прадпрыемстваў, укараненне інавацый, у тым ліку ў аграпрамысловым комплексе.
У 2024 годзе ў Гродзенскай вобласці плануецца рэалізаваць 168 інвестыцыйных праектаў. Большасць з іх накіраваны на імпартазамяшчэнне, пашырэнне і мадэрнізацыю вытворчасцей. У ліку рэалізуемых праектаў – будаўніцтва і рэканструкцыя мясцовых аўтамабільных дарог, будаўніцтва завода па перапрацоўцы сыроваткі і вытворчасці сыроватачна-тлушчавага канцэнтрату, будаўніцтва аб’екта для клеткавага ўтрымання і вырошчвання пушных звяроў і іншыя.
Асаблівая ўвага ў рэгіёне надаецца рэалізацыі ініцыятывы «Адзін раён – адзін праект». У рамках рэалізацыі гэтай ініцыятывы запланавана рэалізаваць 21 праект. Пры падтрымцы Банка развіцця вядзецца работа над стварэннем новай вытворчасці па вырабе тары і ўпакоўкі з папяровай пульпы на базе ТАА «Аквапак Індастрыял» у Слоніме. Рэалізацыя праекта дазволіць арганізаваць замкнёны цыкл і забяспечыць практычна безадходную вытворчасць, а таксама стварыць у горадзе каля 50 новых працоўных месцаў. Акрамя таго, ужо вядуцца работы па падрыхтоўцы да рэалізацыі яшчэ аднаго праекта – будаўніцтва новага завода па вытворчасці гафрыраванага кардону і ўпакоўкі.
Рэалізацыя сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку будаўніцтва новых і мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей, садзейнічае сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 11 і іншых МУР.