У Гродзенскай вобласці пройдзе конкурс «Бізнес вачыма дзяцей»

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» ў Гродзенскай вобласці праводзіцца дзіцячы конкурс «Бізнес вачыма дзяцей».
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
- папулярызацыя прадпрымальніцкай дзейнасці;
- развіццё творчага мыслення і навыкаў;
- садзейнічанне фарміраванню прадпрымальніцкай ініцыятывы ў дзяцей і моладзі.
У конкурсе могуць прыняць удзел дзеці і падлеткі – непаўналетнія, зарэгістраваныя (фактычна якія пражываюць) на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў у наступных намінацыях:
- «Мае бацькі – бізнесмены»;
- «Бізнес – гэта …»;
- «Так пачынаецца мой бізнэс».
Правядзенне дзіцячага конкурсу «Бізнес вачыма дзяцей» садзейнічае папулярызацыі прадпрымальніцкай дзейнасці сярод дзяцей і моладзі і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 1, 8, 10 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2022/mart/69199/.