У Магілёўскай вобласці будзе рэалізаваны праект па садзейнічанні ўкараненню тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі

Пастановай Савета Міністраў ад 8 верасня 2023 г. № 592 адобраны праект «Садзейнічанне ўкараненню тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ў Магілёўскай вобласці Беларусі».
Праект прадугледжвае рэалізацыю комплексу арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па пераходзе да новых падыходаў вытворчасці, укараненні інфармацыйных тэхналогій у прамысловасць, аўтаматызацыі бізнес-працэсаў і распаўсюджванні штучнага інтэлекту.
Рэалізацыя праекта «Садзейнічанне ўкараненню тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ў Магілёўскай вобласці» зробіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.