29 верасня 2021
У Магілёўскай вобласці пачала працу майстэрня па распрацоўцы мясцовых стратэгій устойлівага развіцця, удзельнікамі якой сталі прадстаўнікі Дрыбінскага, Кіраўскага, Клічаўскага, Краснапольскага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Слаўгарадскага раёнаў і горада Бабруйска.
Галоўнай мэтай майстэрні мясцовых стратэгій устойлівага развіцця з’яўляецца аб’яднанне розных зацікаўленых, прадстаўнікоў мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацый, розных бізнес-супольнасцяў: прадпрымальнікаў, фермераў і аграсядзібы для ўзгодненага развіцця рэгіёнаў і турыстычнай сферы. На спецыяльна арганізаваных семінарах эксперты дзеляцца з удзельнікамі майстэрні ведамі і досведам па мабілізацыі ўнутранага патэнцыялу і рэсурсаў рэгіёнаў. Набытыя веды прымяняюцца па вяртанні ў раёны для распрацоўкі ўласнай стратэгіі развіцця.
Раўнамернае развіццё рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, а таксама ўносіць ўклад у дасягненне 10, 11, 17 Мэтаў ўстойлівага развіцця і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рабоце майстэрняў мясцовых стратэгій устойлівага развіцця можна азнаёміцца па спасылцы: https://mogilevnews.by/news/23-09-2021-18-38/75116.
КАРТА САЙТА