У Магілёўскай вобласці праходзіць конкурс лепшых практык па рэалізацыі рэгіянальнай Стратэгіі ўстойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Магілёўскай вобласці праходзіць конкурс лепшых практык па рэалізацыі рэгіянальнай Стратэгіі ўстойлівага развіцця

14 чэрвеня 2021

Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця і абласная рабочая група па ўстойлівым развіцці праводзяць конкурс лепшых практык па рэалізацыі рэгіянальнай Стратэгіі ўстойлівага развіцця Магілёўскай вобласці да 2035 года (СУР-2035). Удзел у конкурсе могуць узяць юрыдычныя асобы, некамерцыйныя арганізацыі; індывідуальныя прадпрымальнікі; мясцовыя органы ўлады; ініцыятыўныя групы, якія працуюць у партнёрстве з мясцовымі органамі ўлады.

Праекты могуць быць прадстаўленыя ў трох намінацыях:

– «Лепшая ідэя праекта па рэалізацыі СУР-2035» (апісанне ідэі будучага праекта, які накіраваны на паспяховую рэалізацыю СУР-2035);

– «Лепшы рэалізаваны праект па дасягненні СУР-2035» (апісанне праекта, які рэалізаваны або завяршаецца ў год правядзення конкурсу на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, вынікі якога ўносяць уклад у дасягненне СУР-2035);

– «За значны ўклад у рэалізацыю СУР-2035» (апісанне дзейнасці ўдзельніка конкурсу, які ўкараніў і ажыццяўляе сваю дзейнасць, грунтуючыся на МУР, і ўносіць уклад у рэалізацыю СУР-2035).

Прыём дакументаў ажыццяўляе Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця да 15 чэрвеня 2021 года. Формы заявак для ўдзелу ў конкурсе можна знайсці на сайце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

КАРТА САЙТА