У Магілёўскай вобласці стартаваў ІІІ Рэгіянальны форум па развіццю міжраённай кааперацыі для ўстойлівага развіцця - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

У Магілёўскай вобласці стартаваў ІІІ Рэгіянальны форум па развіццю міжраённай кааперацыі для ўстойлівага развіцця

10 лістапада 2021

З 8 па 10 лістапада 2021 года ў Магілёўскай вобласці праходзіць ІІІ Рэгіянальны форум «Развіццё міжраённай кааперацыі для ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый». Мэта Форума – узгадніць прыярытэты дзейнасці па рэалізацыі Плана рэгіянальнага ўзаемадзеяння раёнаў Магілёўскай вобласці на перыяд да 2025 года на аснове практычнага вопыту міжраённай кааперацыі пяці раёнаў.

Рэгіянальны форум арганізаваны Слаўгарадскім раённым выканаўчым камітэтам, Мясцовым фондам развіцця сельскіх тэрыторый у супрацоўніцтве з Быхаўскім, Клічаўскім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім райвыканкамамі, у рамках рэалізацыі праекта «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці» пры партнёрстве праектаў «Майстэрня мікрарэгіёнаў развіцця – II», «Лакалізацыя Мэт устойлівага развіцця ў Магілёўскай вобласці».

Правядзенне III Рэгіянальнага форуму садзейнічае дасягненню Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 5, 8, 9, 10, 11, 12, 13 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні ІІІ Рэгіянальнага форуму можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.lfrd.by/ru/news/programma-iii-regionalnogo-foruma-i-ssylka-na-registraciyu.

КАРТА САЙТА