1

У Магілёўскай вобласці ствараецца турыстычны кластар

З мэтай развіцця турыстычнай інфраструктуры і прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці, на тэрыторыі, прылеглай да Чыгірынскага вадасховішча, будзе створаны эколага-турыстычна-рэкрэацыйны кластар «Чыгірынка».

Цяпер вядзецца работа па выпрацоўцы алгарытму развіцця кластара, у якую ўцягнуты абласное ўпраўленне спорту і турызму, Кіраўскі і Быхаўскі райвыканкамы, ААТ «Магілёўаблтурыст», студэнты профільных ВНУ, інстытут менеджменту і турызму, федэрацыя туріндустрыі. Для гаспадароў аграсядзіб і спецыялістаў баз адпачынку намечаны цыкл семінараў і трэнінгаў. Акрамя таго, будзе распрацаваны падзейны каляндар мерапрыемстваў і набыта маёмасць для агульнага карыстання.

Стварэнне на «Чыгірынцы» турысцка-рэкрэацыйнай зоны зробіць уклад ва ўстойлівае рэгіянальнае развіццё і дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10, 12 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Чыгірынскім турыстычным кластары можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/chigirinka-kak-novyy-brend.html