27 кастрычніка 2021
SMART-прыкладанне «Мясцовы рынак» запусцілі ў Магілёўскай вобласці. Гэты новы цыфравы інструмент звязвае ініцыятыўных людзей, прадпрымальнікаў Быхаўскага, Клічаўскага, Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага раёнаў у адзіную сетку.
У SMART-прыкладанні «Мясцовы рынак» можна знайсці неабходны тавар, паслугу, партнёраў, новыя бізнес-ідэі і рэсурсы для іх рэалізацыі. Для яго выкарыстання дастаткова спампаваць прыкладанне на смартфон. Напаўненнем рэсурса займаюцца прадстаўнікі ініцыятыў і мясцовага бізнэсу Магілёўскай вобласці. Ужо апублікавана больш за 40 прапаноў аб таварах, работах і паслугах.
Распрацоўка і ўкараненне SMART-прыкладанні «Мясцовы рынак» накіравана на садзейнічанне рэгіянальнаму ўстойліваму развіццю і ўносіць уклад у дасягненне Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб прыкладанні можна азнаёміцца па спасылцы: http://www.redflag.by/2021/09/14/mobilnoe-prilozhenie-mestnyj-rynok-novaya-vitrina-dlya-mestnyx-produktov/.
КАРТА САЙТА