1

У Мінскай вобласці стартаваў месячнік па зборы і нарыхтоўцы адходаў шкла

1–30 красавіка 2025 года ў Мінскай вобласці пройдзе маштабная акцыя па зборы і нарыхтоўцы адходаў шкла «Шкляны ЭКА-БУМ». Яе мэта – ператварыць непатрэбныя шкляныя бутэлькі і банкі ў каштоўны рэсурс для перапрацоўкі, скараціўшы экалагічны след рэгіёну.

Каб далучыцца да акцыі, неабходна збіраць чыстае шкло (бутэлькі, банкі, без накрывак і этыкетак), выкідваць іх у спецыяльныя кантэйнеры, устаноўленыя на пляцоўках у дварах жылых дамоў і ў месцах збору адходаў, або здаваць у пункты прыёму другасных матэрыяльных рэсурсаў. Адрасы пунктаў прыёму можна даведацца на афіцыйным сайце ДА «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці».

Перапрацоўка і паўторнае выкарыстанне 1 тоны шкла садзейнічае эканоміі 700 кг пяску і 20 працэнтаў энергіі, якая ідзе на яго вытворчасць, што ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 12, 13 і іншых МУР.