1

У Мінскай вобласці яшчэ адна экасцежка стала даступнай для людзей з інваліднасцю

У рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Налібоцкі» мадэрнізавана экалагічная сцежка «Сябрыньскае скрыжаванне».

Мадэрнізацыя экасцежкі забяспечыла ўдасканаленне фізічнай даступнасці маршруту: праведзена замена драўлянага насцілу, устаноўлены поручні і пандусы для людзей, якія маюць абмежаванні мабільнасці. Дадаткова была створана серыя інфармацыйных стэндаў з QR-кодамі, таблічак і паказальнікаў, якія знаёмяць турыстаў з біяразнастайнасцю і іншымі асаблівасцямі дадзенай асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі (ААПТ).

Мадэрнізацыя экасцежкі ажыццяўлялася ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Развіццё экалагічнага турызму для садзейнічання зялёнаму пераходу да інклюзіўнага і ўстойлівага росту».

Развіццё інклюзіўнага зялёнага турызму ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 10, 15 і іншых МУР.

Крыніца інфармацыі