1

У Мінску адбыўся круглы стол па падтрымцы прадпрымальніцкіх ініцыятыў жанчын

24 чэрвеня 2022 года на пляцоўцы Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска адбыўся круглы стол на тэму «Бізнес і жанчыны».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па прадпрымальніцтве, Беларускага саюза жанчын, Белінвестбанка, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і прадстаўніцы бізнес-супольнасцей.

Падчас круглага стала ўдзельнікі абмеркавалі пытанні матывацыі, пакрокавай стратэгіі адкрыцця сваёй справы, рэалізацыі бізнес-плана і ўзнікаючых перашкодах, а таксама атрымалі парады, як мінімізаваць або пазбегнуць цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца прадпрымальнікі-пачаткоўцы.

Правядзенне круглага стала «Бізнес і жанчыны» садзейнічае стымуляванню жаночага прадпрымальніцтва і ўносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 5, 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб круглым стале можна азнаёміцца па спасылцы: https://economy.gov.by/ru/news-ru/view/olga-rusinovich-kazhdyj-tretij-predprinimatel-v-belarusi-eto-zhenschina-46527-2022/.