У Мінску адкрылі першую станцыю звышхуткай зарадкі

У мікрараёне Брылевічы г. Мінска запушчаны першы суперхуткі зарадны комплекс для электратранспарту. На тэрыторыі комплексу ўстаноўлены восем станцый для зарадкі электрамабіляў, сем з якіх 100-кілаватныя і адна – суперхуткая на 350 кВт, а таксама сістэма назапашвання энергіі, якая дазваляе акумуляваць энергію і зніжае нагрузку на энергасістэму ў гадзіны пік.
Плануецца, што да 2030 года ў Беларусі будзе пабудавана 87 суперхуткіх зарадных комплексаў, у тым ліку больш шырокай канфігурацыі. Усяго, на сённяшні дзень, у краіне ўведзена ў эксплуатацыю 628 зарадных станцый, з якіх 435 – хуткай зарадкі.
Стварэнне зарадных станцый для электрамабіляў уносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 7, 11, 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.