У Мінску стартаваў конкурс праектаў рэальнага сектара эканомікі

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт праводзіць адкрыты конкурсны адбор інавацыйных праектаў (работ, мерапрыемстваў) «ІНАВАЦЫЙНЫ ФОНД-2023!».
Удзельнічаць у конкурсе могуць рэзідэнты Рэспублікі Беларусь усіх форм уласнасці, размешчаныя на тэрыторыі г. Мінска. Заяўкі на ўдзел у конкурсным адборы прымаюцца да 19 ліпеня 2022 года.
У рамках конкурсу могуць быць падтрыманы:
- інавацыйныя праекты, якія выконваюцца ў рамках дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
- навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і доследна-тэхналагічныя работы, якія забяспечваюць стварэнне новай прадукцыі, новых (удасканаленых) тэхналогій, новых паслуг для Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыя дзейнасці і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы суб’ектаў;
- фармаванне інавацыйнай інфраструктуры;
- правядзенне навуковых і навукова-практычных канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў, выставак навукова-тэхнічных дасягненняў, падрыхтоўка і выданне навукова-тэхнічнай і навукова-метадычнай літаратуры.
Правядзенне конкурсу інавацыйных праектаў (работ, мерапрыемстваў) «ІНАВАЦЫЙНЫ ФОНД-2023!» уносіць уклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца па спасылцы: https://invest.minsk.gov.by/ru/pomoshch-biznesu/innovatsionnyj-fond/informatsiya-o-provedenii-konkursa-innovatsionnyj-fond-2023.