У Навагрудскім раёне адкрыліся новыя модульныя фельчарска-акушэрскія пункты

3 жніўня 2024 г. у вёсках Масцішча і Асташына Навагрудскага раёна прыняты ў эксплуатацыю новыя модульныя фельчарска-акушэрскія пункты.
Фельчарска-акушэрскія пункты аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем для абследавання пацыентаў, аказання неадкладнай даўрачэбнай (у тым ліку экстранай) і акушэрскай дапамогі. У лік іх абавязкаў таксама ўваходзіць прыём насельніцтва дома, патранаж дзяцей да 3 гадоў, медыцынскае абслугоўванне дзіцячых дашкольных устаноў, якія не маюць у сваім складзе медработнікаў, правядзенне санітарна-проціэпідэмічных работ і інш.
Устаноўка модульных ФАПаў стала аптымальным рашэннем, якое дапамагло стварыць сучасныя ўмовы для медыцынскай дапамогі вяскоўцам. З пачатку 2024 года ў Навагрудскім раёне адкрыта ўжо тры модульныя фельчарска-акушэрскія пункты: у студзені – у вёсцы Ятра, у красавіку – у аграгарадку Ваўковічы, у чэрвені – у вёсцы Дзяляцічы.
Функцыянаванне фельчарска-акушэрскіх пунктаў робіць медыцынскую дапамогу больш даступнай і ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 3, 11 і іншых МУР.