1

У Наваполацку адкрылася інклюзіўная пякарня-кавярня

У Наваполацку адкрылася пякарня-кавярня «Цёплы хлеб», дзе працуюць людзі з інваліднасцю, кожны і якіх выконвае аперацыю, якая яму па сілах.

Праект па стварэнні такой установы быў распрацаваны па ініцыятыве гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».

Пякарня працуе на замарожаных паўфабрыкатах, але ў будучым плануецца выкарыстоўваць уласныя рэцэпты. Таксама ўжо распрацаваны план на карыснае выкарыстанне плошчаў пякарні-кавярні: будуць праходзіць майстар-класы для ўсіх ахвочых гараджан па ручной рабоце з шакаладам, выпечцы пернікаў і інш.

Гэта не першы інклюзіўны праект у горадзе. У Наваполацку ўжо дзейнічаюць дзве спартыўна-гульнявыя пляцоўкі, маладзёжны клуб «Дабрыня» і школа «Самаадвакат».

У Наваполацку пражывае каля 300 маладых інвалідаў, большая частка з якіх можа працаваць. Стварэнне і адкрыццё такіх устаноў дае магчымасць людзям з інваліднасцю рэалізаваць свой патэнцыял і ўносіць значны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10, 11 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб інклюзіўнай пякарні-кавярні можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.sb.by/articles/poshli-na-svoi-khleba.html.