1

У Оршы функцыянуе бізнес-інкубатар «Закон і парадак»

У мэтах актывізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы ў Оршы дзейнічае бізнес-інкубатар «Закон і парадак». Бізнес-інкубатар ажыццяўляе кансультаванне будучых і ўжо дзейных прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, а таксама аказвае падтрымку ў падрыхтоўцы ўстаноўчых і іншых дакументаў, распрацоўцы бізнес-праектаў і тэхніка-эканамічных абгрунтаванняў.

За 2022 год у кансультатыўны кабінет звярнуліся больш за 100 чалавек. Сёння Аршанскі бізнес-інкубатар мае ў распараджэнні каля 900 квадратных метраў плошчаў, на якіх ужо рэалізуецца 23 стартапы ў розных галінах: асвойваюць машынабудаванне і будаўніцтва, ствараюць сельскагаспадарчы кластар, развіваюць IT-тэхналогіі, распрацоўваюць калекцыі адзення для малых з асаблівасцямі развіцця і інш.

Падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 10 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб праектах Аршанскага бізнес-інкубатара можна азнаёміцца па спасылцы.