У Слоніме абмеркавалі пытанні эфектыўнага абыходжання з адходамі

14 ліпеня 2022 года ў Слоніме прайшоў рэспубліканскі семінар па эфектыўным абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі.
Семінар быў арганізаваны Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі для кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, спецыялізаваных камунальных арганізацый.
У ходзе семінара ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ўдасканалення сферы абыходжання з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі, вынікі даследавання марфалагічнага, фізічнага і хімічнага складу арганічнай часткі цвёрдых камунальных адходаў, якая застаецца пасля сартавання змешаных адходаў, станоўчыя і адмоўныя моманты выдзялення аб’ектаў пахавання.
Эфектыўнае абыходжанне з адходамі ўносіць істотны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 12, 13 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб семінары можна азнаёміцца па спасылцы: https://minpriroda.gov.by/ru/news-ru/view/seminar-po-effektivnomu-obrascheniju-s-tko-proshel-v-slonime-4305/?fbclid=IwAR04Adntlz8vfThdSwLhjFJzRfWhY_tqgT47FgV4_DWMI7FIj14L-PSp5GU.