У ВДТУ прайшла прафарыентацыйная сустрэча са школьнікамі і прэзентацыя пілотнай ініцыятывы па ESG-адукацыі

20 сакавіка 2025 года ва УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» (ВДТУ) у рамках праекта «Стаць студэнтам ВДТУ на адзін дзень» адбылася прафарыентацыйная сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з навучэнцамі ДУА «Гімназія № 3 г. Віцебска імя А.С.Пушкіна».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 80 школьнікаў.
Сустрэча пачалася з прэзентацыі навучальных магчымасцяў універсітэта і пілотнай ініцыятывы «Адукацыйная праграма па засваенні ESG-практык і інструментаў на аснове тэхналогій анлайн-навучання», якая ў іх выклікала асаблівую цікавасць.
Ініцыятыва рэалізуецца ВДТУ пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі ў рамках у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
Асноўная яе ідэя заключаецца ў прасоўванні з дапамогай анлайн-навучання станоўчага іміджу канцэпцыі ўстойлівага развіцця і ESG-практык і інструментаў. Для гэтага распрацоўваецца спецыялізаваная платформа «ESG-адукацыя», якая будзе ўкаранёна ў адукацыйную праграму. Яна будзе змяшчаць адукацыйныя курсы для навучэнцаў, праграмы павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў, а таксама розныя анлайн-мерапрыемстваў па ESG тэматыцы.
Для дзяцей таксама быў праведзены займальны квэст на тэму «Лічбавая пісьменнасць», у ходзе якога яны пагрузіліся ў свет сучасных тэхналогій, вырашалі задачы і даведваліся новае аб лічбавых інструментах, галінах іх прымянення ў паўсядзённым жыцці, спосабах забеспячэння бяспекі ў Інтэрнеце.
Завяршылася сустрэча эка-гульнёй «Падары другое жыццё пластыку». Гэты інтэрактыў нагадаў усім удзельнікам аб важнасці клопату аб навакольным асяроддзі і падтрымцы Мэт устойлівага развіцця. Школьнікі з энтузіязмам ўключыліся ў гульню, прапаноўваючы крэатыўныя ідэі па перапрацоўцы і паўторнаму выкарыстанню матэрыялу.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Навучэнцы даведаліся аб навучальных магчымасцях і ініцыятывах універсітэта, змаглі атрымаць новыя веды ў галіне ўстойлівага развіцця, МУР, інфармацыйных тэхналогій, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама задаць пытанні і пагутарыць са студэнтамі і выкладчыкамі.


