У Віцебскай вобласці пройдзе конкурс інавацыйных праектаў

У Віцебскай вобласці аб’яўлены адкрыты абласны конкурс інавацыйных праектаў (работ, мерапрыемстваў) для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама ў 2023 годзе.
Удзельнікамі адкрытага конкурснага адбору могуць з’яўляцца:
- арганізацыі камунальнай уласнасці і гаспадарчыя таварыствы, акцыі або долі статутных фондаў якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці;
- навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх падпарадкаванасці;
- арганізацыі Рэспублікі Беларусь без ведамаснай падпарадкаванасці;
- іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі падатку на прыбытак у мясцовыя бюджэты на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Прэтэндаваць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама могуць праекты, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:
- арганізацыя тэхналагічнага працэсу, які забяспечвае сярэдні ўзровень дабаўленай вартасці на аднаго працуючага, аналагічны сярэдняму ўзроўню дабаўленай вартасці на аднаго працуючага па адпаведным выглядзе эканамічнай дзейнасці ў Еўрапейскім саюзе або які перавышае гэты ўзровень;
- экспартная арыентаванасць інавацыйнага праекту (перавышэнне экспарту над імпартам);
- стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій і (або) вытворчасць новай для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі прадукцыі.
Правядзенне конкурсу ўнясе істотны ўклад у эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці, а таксама ў дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні конкурсу інавацыйных праектаў можна азнаёміцца па спасылцы: https://vitebsk–region.gov.by/ru/in–oblisp–ru/view/objjavlen–otkrytyj–oblastnoj–konkurs–innovatsionnyx–proektov–rabot–meroprijatij–dlja–finansirovanija–za-22402-2022/.