У Віцебску адкрылася школьная робалабараторыя

У ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Віцебска імя Г. І. Багамазава» ў Віцебску для навучэнцаў 2–6 класаў адкрылі першую робалабараторыю, абсталяваную камп’ютарамі, мультыбордамі, камплектамі «Роба», на аснове якіх праводзяцца заняткі па канструяванні і праграмаванні.
Лабараторыя дасць магчымасць дзецям, занятым навукова-тэхнічнай творчасцю, атрымліваць практычныя навыкі канструявання робататэхнічных устройстваў. Навучэнцы будуць наведваць робалаараторыю ў рамках факультатыўных заняткаў і развіваць лагічнае мысленне, тэхнічную творчасць, вывучаць асновы праграмавання.
У далейшым ва ўстанове адукацыі плануюць адкрыць інжынерна-тэхнічны профільны клас для навучэнцаў 10-11-х класаў.
Пашырэнне магчымасцей для прадастаўлення якаснай сучаснай адукацыі ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8 і іншых МУР.