1

У Віцебску адкрылі новы IT-цэнтр

30 студзеня 2024 года на базе тэхнапарку «Закон і парадак» у Віцебску адкрыўся новы Цэнтр інфармацыйных тэхналогій, які ўключае ІТ-школу «IT-Academy InTechHub» і каваркінг-цэнтр «МЕСТА».

Кліентамі коворкінг-цэнтра стануць прадстаўнікі сучасных крэатыўных і інавацыйных прафесій – праграмісты і дызайнеры. У IТ-школе маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў будуць вывучаць мовы праграмавання і тэхналогіі – Python, JavaScript, CSS, Html, VueJS, PostgreSQL, AI (штучны інтэлект), MV (машынны зрок), Big Data (вялікі аб’ём дадзеных), Data Mining (збор дадзеных). За першы год плануецца выпусціць больш за 20 кваліфікаваных спецыялістаў з магчымасцю працаўладкавання.

Сумесна з установай адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» на базе Цэнтра інфармацыйных тэхналогій таксама будзе створаны філіял кафедры матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій з мэтай праводзіць практычныя заняткі ў месцы падрыхтоўкі спецыялістаў па стварэнні інфармацыйнага прадукту.

Функцыянаванне Цэнтра інфармацыйных тэхналогій унясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 4, 8, 9 і іншых МУР.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб Цэнтры можна азнаёміцца па спасылцы.