У Віцебску прайшоў Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы»

18-19 траўня 2023 года у Віцебску адбыўся XI Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». Тэма форуму 2023 года: «Крэатыўная эканоміка – стаўка на будучыню».
У форуме прынялі ўдзел дэлегацыі з больш як 190 краін, прадстаўнікі розных рэгіёнаў Беларусі, ключавых прадпрыемстваў і арганізацый Віцебскай вобласці.
Праграма форуму ўключала правядзенне выставак, экспазіцый навукова-тэхнічных дасягненняў і дэманстрацыйных пляцовак, выставы-кірмаша «Аграпрамысловы патэнцыял Віцебскай вобласці». Для пашырэння новых рынкаў і ўстанаўлення доўгатэрміновых партнёрскіх сувязей паміж прадстаўнікамі бізнес-супольнасцей у рамках форуму была арганізавана біржа субкантрактацыі па прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, IT-сферы, адукацыі. Акрамя таго, удзельнікі форуму прэзентавалі свае праекты, абмеркавалі праблемныя пытанні, абмяняліся думкамі ў рамках міжнародных канферэнцый навукова-тэхнічных дасягненняў па такіх тэмах, як «Дасягненне мэт устойлівага развіцця рэгіёну шляхам пабудовы міжнародных, рэгіянальных і іншых партнёрстваў», «Турыстычны патэнцыял: развіццё і супрацоўніцтва», «Адукацыя і бізнес: стратэгія інтэграцыйнага ўзаемадзеяння», «Кластэры, тэхнапаркі і індустрыяльныя паркі – драйверы рэгіянальнага развіцця» і інш.
Правядзенне Міжнароднага эканамічнага форума «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» ўносіць важны ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусь Мэт устойлівага развіцця 8, 9, 11, 17 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб форуме можна азнаёміцца па спасылцы.