У Жлобінскім раёне рэалізуецца ініцыятыва па павышэнні мабільнасці людзей з інваліднасцю

У Жлобінскім раёне рэалізуецца ініцыятыва «Сацыяльнае таксі «AB WAY», якая дапамагае людзям з інваліднасцю быць сацыяльна актыўнымі і мабільнымі.
Ініцыятыва «Сацыяльнае таксі «AB WAY» забяспечвае бесперашкодны доступ людзей з інваліднасцю да інфраструктуры і паслуг горада і ўяўляе сабой інклюзіўнае таксі – мініаўтобус, абсталяваны электрагідрапад’ёмнікам для перавозкі людзей у інвалідных калясках. Чалавек на калясцы можа сам заехаць у аўтамабіль, выкарыстоўваючы пульт гідрапад’ёмніка. Такі аўтамабіль можа змясціць да двух чалавек у калясках і трох суправаджаючых. У тэставым рэжыме бясплатна аказана 348 паслуг па перавозцы людзей з інваліднасцю.
Рэалізацыя ініцыятывы «Сацыяльнае таксі «AB WAY» палепшыць транспартнае абслугоўванне маламабільных груп насельніцтва рэгіёну і ўнясе ўклад у дасягненне Рэспублікай Беларусі Мэт устойлівага развіцця 9, 10, 11 і іншых МУР.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб ініцыятыве можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.undp.org/ru/belarus/stories/%D1%81%D0%BE%D1%86%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D0%B5-%D1%82%D0%B0%D0%BA%D1%81%D0%B8.