20 снежня 2023
20 снежня 2023 года ў Мінску адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці.
У ходзе пасяджэння Савета ўдзельнікі абмеркавалі вынікі работы Савета па ўстойліваму развіццю (СУР) у 2023 годзе і асноўныя напрамкі дзейнасці СУР у 2024 годзе, вынікі дзейнасці па рэалізацыі Парадаку дня – 2030, удасканаленне падыходаў да маніторынгу і ацэнцы прагрэсу дасягнення МУР на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях, распрацоўку канцэпцыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця на перыяд да 2040 года, рэалізацыю Стратэгіі развіцця эканомікі замкнёнага цыкла (цыркулярнай эканомікі) на перыяд да 2035 года, уклад бізнесу ў дасягненне МУР.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнуўся Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Бельскі У.І., падкрэсліўшы, што Рэспубліка Беларусь заўсёды была прыхільная Мэтам устойлівага развіцця і ганарыцца вынікамі сваёй працы ў гэтай галіне. Дзейнасць па рэалізацыі Парадаку дня – 2030 будзе прадоўжана як у 2024 годзе, так і ў наступныя гады.
Эрал Ардуч в.а. Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь у сваёй прывітальнай прамове адзначыў важнасць партнёрства для дасягнення МУР і выказаў падзяку за сумесную работу і прадуктыўнае ўзаемадзеянне Нацыянальнаму каардынатару па дасягненню МУР, членам Савета па ўстойліваму развіццю, Міністэрству замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Эрол Ардуч праінфармаваў, што ў 2024 годзе агенцтвы ААН сумесна з нацыянальнымі партнёрамі будуць працаваць над стварэннем новай Рамачнай праграмы ААН па супрацоўніцтве ў галіне ўстойлівага развіцця.
Сёння, можна заўважыць, што працэс дасягнення МУР у свеце запавольваецца, аб чым сведчыць сярод іншага даклад Генеральнага сакратара ААН аб выкананні МУР. Пры гэтым, Беларусь з’яўляецца адным з сусветных лідэраў у прасоўванні Парадаку дня – 2030. Прагрэс дасягнення МУР знаходзіцца на ўзроўні 80%.
Важным складнікам рэалізацыі Парадаку дня – 2030 з’яўляецца ўзаемадзеянне з агенцтвамі ААН у Рэспубліцы Беларусь і ўдзел у міжнародных мерапрыемствах па тэматыцы МУР. У 2023 годзе ў ліку такіх мерапрыемстваў Саміт устойлівага развіцця ў Нью-Йорку, Глабальны форум па міжпарламенцкім супрацоўніцтве ў рэалізацыі МУР у Ташкенце, міжнародны форум у Баку, Рэгіянальны форум па ўстойлівым развіцці ў Жэневе і інш.
Функцыянаванне нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР паказала сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць, адзначаецца павелічэнне цікавасці да працы СУР з боку бізнес-супольнасцей і грамадскіх арганізацый. У 2023 годзе праведзена 6 пасяджэнняў Савета па ўстойліваму развіццю, у якіх прынялі ўдзел больш як 20 грамадскіх арганізацый, прадстаўнікоў бізнесу, міжнародных арганізацый. З улікам вынікаў работы СУР у 2023 годзе і на падставе прапаноў зацікаўленых распрацаваны і прадстаўлены на адабрэнне праект плана работы на 2024 год. Планам прадугледжана правядзенне трох пасяджэнняў Савета, а таксама другога Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці (папярэдне 23 мая 2024 г. у Мінску) і іншыя мерапрыемствы.
«У Беларусі вядзецца пастаянная работа па ўдасканаленні метадалагічных разлікаў паказчыкаў, уключаных у нацыянальны пералік. У 2023 годзе на глабальным узроўні поўнасцю завершана распрацоўка метададзеных для ацэнкі дасягнення прагрэсу дасягнення МУР», — праінфармавала першы намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Кухарэвіч А.І.
На сённяшні дзень Нацыянальны пералік паказчыкаў МУР складаецца з 254 паказчыкаў, з якіх 175 адпавядаюць глабальнаму пераліку, 79 – проксі паказчыкі. Па ацэнцы прагрэсу дасягнення МУР у Рэспубліцы Беларусь найбольшы прагрэс назіраецца па МУР 1, 5, 6, 7, 10, 13, 15 і 17. Дадатковыя намаганні патрэбны ў такіх галінах як навукова-тэхнічная дзейнасць, турызм, захаванне экасістэм, прыцягненне замежных інвестыцый.
Вялікая ўвага ў Беларусі ўдзяляецца развіццю рэгіёнаў і малых тэрыторый і іх збалансаванаму развіццю. У 2023 годзе Белстат завяршыў работу па распрацоўцы Платформы рэгіянальных даных па ўстойліваму развіццю, якая ўключае інфармацыю па ўсіх 17 МУР і 138 паказчыках па ўсіх рэгіёнах Беларусі. У 2024 годзе будзе прадоўжана работа па павышэнню даступнасці даных па МУР.
«У 2023 годзе ў Беларусі пачалася распрацоўка Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года. Нацыянальныя стратэгіі з’яўляюцца аднымі з ключавых дакументаў, якія вызначаюць трэк развіцця Беларусі на наступныя 15 гадоў. Нам трэба будзе вызначыць арыенціры доўгатэрміновага развіцця краіны і закласці падмурак, на якім будуць будавацца іншыя праграмы», — падкрэсліла намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, Бранцэвіч Т.У.
Для распрацоўкі НСУР-2040 створаны міжведамасная рабочая група пад кіраўніцтвам Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, а таксама тры сектаральныя рабочыя групы, падрыхтавана аналітычная справаздача аб рэалізацыі НСУР-2035, распрацавана першая рэдакцыя Канцэпцыі НСУР-2040. Стратэгічная мэта НСУР-2040 – рост якасці жыцця насельніцтва.
Чаканыя вынікі: павелічэнне чаканай працягласці здаровага жыцця да 74 гадоў у 2040 годзе, павелічэнне долі лічбавай эканомікі ў ВУП да 30% у 2040 годзе, у тым ліку долі ІКТ да 10%, зніжэнне ўзроўню выкідаў парніковых газаў у 2040 годзе на 40% ад узроўню 1990 года. Сярод прыярытэтаў НСУР-2040: народазберажэнне і ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, якасная адукацыя, тэхналагічная бяспека і пабудова інтэлектуальнай эканомікі, канкурэнтнае і даступнае бізнес-асяроддзе, забеспячэнне экалагічнай бяспекі і рэсурсаэфектыўнасці.
У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнага плана дзеянняў па «зялёнай» эканомікі на 2021-2025 гады ў Беларусі распрацаваны праект Стратэгіі развіцця эканомікі замкнёнага цыкла на перыяд да 2035 года. У Праекце вылучаюцца такія прыярытэтныя напрамкі як экадызайн, рэсурсаэфектыўная вытворчасць, прамысловы сімбіёз, сфера ўпакоўкі, шарынгавая эканоміка. Праект Стратэгіі ўжо прайшоў публічнае абмеркаванне. Цяпер праходзіць працэдура ўзгаднення, пасля чаго праект будзе ўнесены на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
«Нашы сумесныя намаганні дазволяць цяперашнім і будучым пакаленням жыць у камфортным і экалагічна чыстым асяроддзі», — падкрэсліў намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Галанаў У.А.
Немалаважным з’яўляецца ўклад бізнесу ў дасягненне МУР. Глабальны дагавор ААН – найбуйнейшая ініцыятыва, якая стварае аснову для ўстойлівага вядзення бізнесу. Толькі ў 70 краінах ёсць Сетка Глабальнага дагавора ААН, у тым ліку Беларусь.
Цяпер Сетка Глабальнага дагавора ААН у Беларусі налічвае 31 удзельніка, 5 з якіх далучыліся ў 2023 годзе.
Кампаніі гатовы публічна казаць аб тым, што яны адданыя ідэям ўстойлівага развіцця. Ступень выканання абавязацельстваў ацэньвае рэйтынгавае агенцтва, якое прысвойвае ESG рэйтынгі. Сярод першых па паказчыках з`яўляюцца банкаўскія арганізацыі.
Поўны запіс пасяджэння Савета па ўстойлівым развіцці ў відэа-фармаце даступны па спасылцы.
КАРТА САЙТА