Перадавая практыка беларускай статыстыкі прадстаўлена на 56-й сесіі Статыстычнай камісіі ААН у Нью-Йорку - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Перадавая практыка беларускай статыстыкі прадстаўлена на 56-й сесіі Статыстычнай камісіі ААН у Нью-Йорку

7 сакавіка 2025

4-7 сакавіка 2025 года ў Нью-Йорку прайшла 56-я сесія Статыстычнай камісіі ААН. Рэспубліку Беларусь у мерапрыемстве прадстаўляў намеснік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь (Белстат) Цімафей Жыгараў.

У рамках сесіі, прысвечанай даным і паказчыкам Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, намеснік Старшыні Белстата адзначыў ключавыя дасягненні беларускай статыстыкі ў галіне маніторынгу МУР.

«У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь нацыянальны пералік паказчыкаў МУР уключае 246 паказчыкаў, пры гэтым гарманізацыя глабальнага і нацыянальнага пералікаў МУР складае 70%. Узровень даступнасці даных дасягнуў 94%. Белстат штогод праводзіць ацэнку прагрэсу дасягнення краінай МУР і па выніках апошняй ацэнкі (2024 года) больш як 80% паказчыкаў дэманструюць прагрэс у вырашэнні задач. Такі вынік пацвярджае высокую ступень прыхільнасці Рэспублікі Беларусь да сваіх абавязацельстваў у рамках глабальнай ініцыятывы і намеру выканання Парадаку дня-2030», – праінфармаваў Цімафей Жыгараў.

У ходзе работы сесіі па пытаннях Сістэмы нацыянальных рахункаў (СНС) была прынята СНС-2025 у якасці абноўленага міжнароднага статыстычнага стандарту для складання статыстыкі нацыянальных рахункаў і адобрана стратэгія яе ўкаранення.

Намеснік Старшыні Белстата адзначыў, што абнаўленне СНС і Кіраўніцтва па плацежным балансе і міжнароднай інвестыцыйнай пазіцыі МВФ будзе садзейнічаць максімальнай гарманізацыі макраэканамічнай статыстыкі. Ён таксама паведаміў, што ў 2025 годзе этапы рэалізацыі ўкаранення новай СНС у Рэспубліцы Беларусь будуць уключаны ў Стратэгію развіцця дзяржаўнай статыстыкі на перыяд да 2030 года.

У рамках разгляду пытання «Перапісы насельніцтва і жыллёвага фонду» былі адобраны рэзалюцыя па Сусветнай праграме перапісаў насельніцтва і жыллёвага фонду 2030 года і чацвёртае перагледжанае выданне «Прынцыпаў і рэкамендацый у дачыненні да перапісаў насельніцтва і жыллёвага фонду».

Беларусь першай у рэгіёне СНД правяла перапіс насельніцтва ў лічбавым фармаце. Дзелячыся нацыянальным вопытам, Цімафей Жыгараў адзначыў, што перапіс раунда 2020 года стаў самым інавацыйным з усіх раней праводзімых: «Збор дадзеных ажыццяўляўся камбінаваным метадам: выкарыстанне адміністрацыйных дадзеных, правядзенне вочных апытанняў з выкарыстаннем планшэтных кампутараў і шляхам самазапаўнення апытальнікаў рэспандэнтамі праз сетку Інтэрнэт. Выкарыстанне ГІС-тэхналогій на этапе падрыхтоўкі да правядзення перапісу насельніцтва дазволіла атрымаць даныя, якія маюць геапрывязку і могуць быць агрэгаваны ў любым тэрытарыяльным разрэзе».

Намеснік Старшыні таксама падзяліўся планамі на перапіс 2030 года, у якім будзе асаблівая ўвага ўдзелена выкарыстанню адміністрацыйных звестак і найноўшых тэхналогій, у тым ліку штучнага інтэлекту.

У ходзе сесіі, прысвечанай Асноўным прынцыпам афіцыйнай статыстыкі, Цімафей Жыгараў зрабіў акцэнт на тым, што статыстычнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь гарманізавана з Мадэльным законам аб афіцыйнай статыстыцы і адпавядае Асноўным прынцыпам афіцыйнай статыстыкі, што пацверджана міжнароднымі экспертамі. Ён таксама паведаміў, што ў абноўленым Законе Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай статыстыцы раскрыта змест асноўных прынцыпаў вядзення статыстыкі, сістэматызавана работа з адміністрацыйнымі данымі, на інстытуцыйным узроўні замацаваны доступ статыстыкаў, у тым ліку аддалены, да ўсіх інфармацыйных сістэм і рэсурсаў дзяржаўных органаў і прыватных уладальнікаў даных.

«Сёння Белстат атрымлівае больш за 600 набораў адміністрацыйных звестак, якія выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах статыстыкі. На аснове дадзеных з альтэрнатыўных крыніц разлічваецца больш за 40% паказчыкаў нацыянальнага пераліку МУР. Такі падыход забяспечвае эканомію рэсурсаў, садзейнічае зніжэнню справаздачнай нагрузкі на бізнес і выключае дубліраванне запытаў даных у краіне», – растлумачыў прадстаўнік Белстата.

Падтрымка ўдзелу намесніка Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь Цімафея Жыгарава ў 56-ай сесіі Статыстычнай камісіі ААН аказана Праграмай развіцця ААН (ПРААН) у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.

Прадастаўленне актуальнай і дакладнай статыстычнай інфармацыі робіць важны ўклад у рэалізацыю Парадаку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

.

Крыніца інфармацыі: афіцыйны сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь

КАРТА САЙТА