Стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці прайшлі ў Гомелі - Мэты ўстойлівага развіцця у Беларусі

Стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці прайшлі ў Гомелі

28 чэрвеня 2024

27–28 чэрвеня 2024 г. у Гомелі прайшлі стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел 75 чалавек, з якіх 39% склалі жанчыны. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі Гомельскага абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў, банкаўскіх арганізацый, бізнесу.

У фармаце дыскусіі ў невялікіх групах удзельнікі сесіі «Майстэрня будучыні» сфарміравалі бачанне Гомельскай вобласці да 2040 года. Удзельнікі бачаць Гомельскую вобласць як:

  • рэгіён маладых;
  • высокатэхналагічны і інавацыйны рэгіён;
  • эка-дружалюбны рэгіён;
  • рэгіён здаровага насельніцтва;
  • сацыяльна арыентаваны рэгіён.

Сярод асноўных напрамкаў развіцця Гомельскай вобласці да 2040 года ўдзельнікі выдзелілі развіццё прамысловага патэнцыялу і лагістычнай інфраструктуры, павышэнне экалагічнай бяспекі рэгіёну, паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва і развіццё сацыяльнай інфраструктуры, прасоўванне прыкладных навук і спецыялізаванай адукацыі для патрэб рэгіёну (для хімічных і машынабудаўнічых прадпрыемстваў), павышэнне лічбавага патэнцыялу насельніцтва і прамысловых прадпрыемстваў.

Стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальных стратэгіі ўстойлівага развіцця Гомельскай вобласці арганізаваныГомельскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.

КАРТА САЙТА