12 сакавіка 2024
12 сакавіка 2024 г. у Мінску праведзены навучальны семінар па рабоце з інфармацыйна-аналітычнай сістэмай (ІАС) «Геастатыстыка». Гэта сістэма інтэрактыўнай графічнай візуалізацыі афіцыйнай статыстыкі па розных галінах у разрэзе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі (вобласці, раёны, сельсаветы, населеныя пункты), размешчаная на рэсурсах Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Мэтавая аўдыторыя семінара – больш за 20 прадстаўнікоў тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай статыстыкі, якія будуць працаваць з ІАС «Геастатыстыка» ў абласцях і сталіцы краіны.
Карыстальнікі ІАС «Геастатыстыка» могуць выкарыстоўваць размешчаныя ў ей прасторавыя дадзеныя і афіцыйную статыстычную інфармацыю для правядзення аналізу, навуковых даследаванняў, прыняцця рашэнняў на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях. Дадзеныя могуць быць атрыманы з ІАС у выглядзе табліц, дыяграм, картаграм, а таксама выгружаны ў зручным для карыстальніка фармаце.
Семінар арганізаваны Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
КАРТА САЙТА