У Беларусі распрацаваны статыстычны буклет аб дынаміцы ўстойлівага развіцця
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў статыстычны буклет «Беларусь на шляху да дасягнення Мэт устойлівага развіцця».
У буклеце прадстаўлена інфармацыя, якая характарызуе дынаміку ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Усяго Нацыянальны пералік паказчыкаў МУР уключае 246 паказчыкаў: з іх 172 адпавядаюць глабальнаму ўзроўню, 10 паказчыкаў разлічваюцца з выкарыстаннем ГІС-тэхналогій. 232 актуальныя для Беларусі паказчыкі даступны да вымярэння, такім чынам узровень даступнасці паказчыкаў дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі складае 94%.
У краіне адзначаны высокі ўзровень прагрэсу дасягнення МУР – 80,5%. Па паказчыках, у якіх ёсць статыстычныя даныя і дынамічныя рады не менш як два гады, прагрэс склаў 88%.
У якасці прыкладаў, можна адзначыць станоўчую дынаміку па наступных паказчыках:
- доля насельніцтва, якое жыве за нацыянальнай рысай беднасці, – 3,6% (у 2015 годзе, калі быў прыняты Парадак дня ўстойлівага развіцця, – 5,1%);
- доля насельніцтва, якое пражывае ў добраўпарадкаваным жыллі, – 93,8% (у 2015 годзе – 86,1%);
- узровень беспрацоўя – 3,5% (у 2015 годзе – 5,2%);
- доля жанчын на кіруючых пасадах – 49,5% (у 2015 годзе – 45,9%);
- доля выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў – 35,5% (у 2015 годзе – 15,6%);
- лясістасць тэрыторыі – 40,2 % (у 2015 годзе – 39,7%);
- доля плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый – 9,1% (у 2015 годзе – 8,8%).
Дызайн і друк буклета падтрыманы ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.