30 мая 2024
З мэтай уключэння шырокага кола зацікаўленых у абмеркаванне бачання будучага развіцця ў абласцях Беларусі пройдуць стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця. Правядзенне гэтых сесій запланавана ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.
29–30 мая 2024 г. у Віцебску прайшлі першыя стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальных стратэгій устойлівага развіцця, накіраваныя на фарміраванне мадэлі ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці, распрацоўку асноўных напрамкаў устойлівага развіцця Віцебскай вобласці ў сферы тэхналагічнага, інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця, зялёнай і цыркулярнай эканомікі, зялёнага горадабудаўніцтва.
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 60 чалавек: прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў адукацыі, навукі, прыватнага сектара, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, рэгіёнаў вобласці і інш.
Праца сесій была арганізавана ў фармаце дыскусіі ў невялікіх групах па наступных тэматычных напрамках:
У ходзе стратэгічнай сесіі «Майстэрня будучыні» ўдзельнікі вызначылі Віцебскую вобласць да 2040 года як месца з высокім узроўнем жыцця і дзелавой актыўнасці, устойлівым ростам насельніцтва ў гарадской і сельскай мясцовасці, а таксама высокім узроўнем тэхналагічнага развіцця прадпрыемстваў і турыстычнай актыўнасці.
У ходзе фарсайт-сесій «Вызначэнне шляхоў доўгатэрміновага тэхналагічнага, інавацыйнага і інвестыцыйнага развіцця Віцебскай вобласці на перыяд да 2040 года» i «Вызначэнне шляхоў доўгатэрміновага развіцця Віцебскай вобласці ў сферы «зялёнай», у тым ліку цыркулярнай, эканомікі на перыяд да 2040 года» удзельнікі вызначылі напрамкі ўдасканалення, пункту росту і магчымасці для развіцця Віцебскай вобласці да 2040 года. Сярод прыярытэтных напрамкаў устойлівага развіцця ўдзельнікі вылучылі экалогію, лічбавізацыю і сацыяльную арыентаванасць. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць развіццю высокага ўзроўню жыцця ў сельскай мясцовасці, распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі зялёнай эканомікі, развіццю рэгіянальных кластараў, павышэнні якасці адукацыі з арыентацыяй на патрэбы прадпрыемстваў, развіццю маркетынгавых кампетэнцый галіновых прадпрыемстваў.
Стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці арганізаваны Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
КАРТА САЙТА