25 кастрычніка 2024
25 кастрычніка адбыўся анлайн-семінар па разліку паказчыкаў справаздачнасці па МУР 8.4.1/12.2.1 «Сукупныя рэсурсазатраты і рэсурсазатраты на душу насельніцтва і ў адносінах да ВУП» и 8.4.2/12.2.2 «Сукупнае ўнутранае матэрыяльнае спажыванне і ўнутранае матэрыяльнае спажыванне на душу насельніцтва і ў працэнтных адносінах да ВУП».
Гэтыя паказчыкі важныя для таго, каб мець комплекснае разуменне, якія аб’ёмы рэсурсаў (біямасы, металічных руд, нярудных мінералаў, выкапнёвага паліва) адбіраюцца з прыроднага асяроддзя, паступаюць у эканоміку і спажываюцца. Для іх разліку ЮНЭП распрацавана глабальная метадалогія, і ўдзельнікі семінара абмяркоўвалі, якім чынам яе можна адаптаваць да ўмоў Рэспублікі Беларусь і прымяняць у мэтах справаздачнасці па МУР.
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Белстата, ПРААН, ЮНЕП, міжнародныя эксперты – усяго 19 удзельнікаў, з іх 13 жанчын і 6 мужчын.
Да канца 2024 года плануецца распрацаваць пілотную нацыянальную метадалогію па разліку паказчыкаў справаздачнасці па МУР 8.4.1/12.2.1 и 8.4.2/12.2.2 – гэта будзе адна з першых у свеце нацыянальных метадалогій па дадзеных паказчыках.
Анлайн-семінар арганізаваны пры падтрымцы ПРААН у рамках Праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
КАРТА САЙТА