22 мая 2026
22 мая 2026 года ва УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (БДПУ) адбылася прэзентацыя праектаў і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў IV Рэспубліканскага конкурсу «Юныя сябры МУР» — фінальнага этапа адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця».
У рамках мерапрыемства 32 пераможцы конкурсу прадставілі свае моладзевыя сацыяльна значныя ініцыятывы, рэалізаваныя ў ходзе ўдзелу ў праекце. Абарона праходзіла ў фармаце «Адкрыты мікрафон»: школьнікі адказвалі на пытанні аўдыторыі, дзяліліся ўражаннямі ад правядзення ўрокаў аб МУР для малодшых школьнікаў і расказвалі пра далейшыя планы па прасоўванні ідэй устойлівага развіцця сярод моладзі.
Інтэрактыўнай часткай праграмы стаў МУР марафон, які ўключаў чатыры тэматычныя станцыі: «Меркаванні», «Вядомыя жанчыны Беларусі», «Асацыяцыі» і «Піктаграмы». Такі фармат дазволіў удзельнікам праявіць эрудыцыю, крэатыўнасць і каманднае ўзаемадзеянне.
У 2025-2026 навучальным годзе праект «Урокі ўстойлівага развіцця2 аб’яднаў больш за 250 навучэнцаў профільных педагагічных класаў з 69 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны. Удзел у праекце дапамог школьнікам глыбей зразумець сэнс устойлівага развіцця, усвядоміць асабістую адказнасць за дасягненне МУР і атрымаць практычны вопыт рэалізацыі сацыяльных ініцыятыў.
Рэспубліканскі адукацыйны праект «Урокі ўстойлівага развіцця» арганізаваны і праведзены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і БДПУ пры падтрымцы ЮНІСЕФ у рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Расійскай Федэрацыі.
Крыніца інфармацыі
КАРТА САЙТА