10 ліпеня 2024
9–10 ліпеня 2024 г. у Мінску прайшлі стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці.
Удзельнікамі сесій сталі 80 чалавек, з якіх 66 працэнтаў склалі жанчыны. У ліку ўдзельнікаў прадстаўнікі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, раённых выканаўчых камітэтаў, Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, устаноў адукацыі, банкаўскага сектара, прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, Моладзевыя паслы МУР.
У фармаце дыскусіі «Майстэрня будучыні» ў невялікіх групах удзельнікі абмеркавалі патэнцыйныя магчымасці і выклікі, моцныя і слабыя бакі Мінскай вобласці, а таксама вызначылі бачанне Мінскай вобласці да 2040 года. Удзельнікі майстэрні будучыні бачаць Мінскую вобласць да 2040 года як рэгіён:
Сярод прыярытэтных напрамкаў устойлівага развіцця Мінскай вобласці да 2040 года ўдзельнікі выдзелілі:
Стратэгічныя сесіі па распрацоўцы рэгіянальных стратэгіі ўстойлівага развіцця Мінскай вобласці арганізаваны Мінскiм абласным выканаўчым камітэтам пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН у Беларусі ў рамках Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР», які фінансуецца Расійскай Федэрацыяй.
КАРТА САЙТА