Праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця» адобраны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2022 г. № 918 і зарэгістраваны ў базе даных праграм і праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі 28 снежня 2022 года №2/22/001160. Тэрмін рэалізацыі Сумеснага праекта: з 28 снежня 2022 года да 31 снежня 2025 года.
Сумесны праект рэалізуецца агенцтвамі ААН (Праграмай развіцця ААН, Дзіцячым фондам ААН, Фондам ААН у галіне народанасельніцтва і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя) сумесна з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі пры фінансавай падтрымцы Расійскай Федэрацыі. Нацыянальным дырэктарам Сумеснага праекту з’яўляецца Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР. Для каардынацыі рэалізацыі Сумеснага праекта створаны Каардынацыйны камітэт, які складаецца з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, агенцтваў ААН, донара і прадстаўніка Партнёрскай групы ўстойлівага развіцця. Сустаршынямі Каардынацыйнага камітэта выступаюць Нацыянальны каардынатар па дасягненні МУР і Пастаянны каардынатар ААН у Рэспубліцы Беларусь.
Мэтай Сумеснага праекта з’яўляецца садзейнічанне Рэспубліцы Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця шляхам вырашэння наступных задач:
Задача 1: Падтрымка функцыянавання нацыянальнай архітэктуры кіравання працэсам дасягнення МУР;
Задача 2: Садзейнічанне ва ўключэнні МУР у сістэму рэгіянальнага планавання;
Задача 3: Развіццё і функцыянаванне сістэмы збору, маніторынгу і ацэнкі дадзеных па МУР.
Сумесны праект накіраваны на ўмацаванне патэнцыялу асоб, якія прымаюць рашэнні ў пытаннях МУР на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях, распрацоўку метадалагічных асноў для прыняцця рашэнняў з улікам МУР, папулярызацыю прынцыпаў і ідэй устойлівага развіцця, лакалізацыю МУР і ўключэнне Парадка дня – 2030 у сістэму планавання і прагназавання, а таксама ўдасканаленне сістэмы збору, маніторынгу і ацэнкі дадзеных па МУР. Вялікая ўвага ў праекце будзе ўдзяляцца пытанням адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця і ўцягвання грамадзян у рэалізацыю Парадку дня – 2030, а таксама падтрымцы дзяржаўна-грамадскага дыялогу па тэматыцы ўстойлівага развіцця.
Вынікі рэалізацыі Сумеснага праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь па нацыяналізацыі і лакалізацыі МУР»
КАРТА САЙТА