Мэта 13: Барацьба са змяненнем клімату
Мэта 13. Прыняцце тэрміновых захадаў па барацьбе са змяненнем клімату і яго наступствамі
Задачы:
13.1 Павысіць супраціўляльнасць і здольнасць адаптавацца да небяспечных кліматычных з’яў і стыхійных бедстваў ва ўсіх краінах
13.2 Уключыць меры рэагавання на змяненне клімату ў палітыку, стратэгіі і планаванне на нацыянальным узроўні
13.3 Палепшыць асвету, распаўсюджванне інфармацыі і магчымасці людзей і ўстаноў па змякчэнні вастрыні і паслабленні наступстваў змены клімату, адаптацыі да іх і ранняга папярэджання
13.а Выканаць абавязацельства, якое ўзялі на сябе развітыя краіны, што з’яўляюцца ўдзельнікамі Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб змяненні клімату, – дасягнуць мэты штогадовай мабілізацыі да 2020 года агульнымі намаганнямі 100 млрд даляраў ЗША з усіх крыніц для задавальнення патрэбаў краін, якія развіваюцца, у кантэксце прыняцця канструктыўных мер па змякчэнні вастрыні наступстваў змены клімату і забеспячэння празрыстасці іх ажыццяўлення, а таксама забяспечыць поўнамаштабнае функцыянаванне Зялёнага кліматычнага фонду шляхам яго капіталізацыі ў самыя кароткія магчымыя тэрміны
13.b Садзейнічаць стварэнню механізмаў па ўмацаванні магчымасцяў планавання і кіравання, якія звязаныя са змяненнем клімату, у найменш развітых краінах і малых астраўных дзяржавах, якія развіваюцца, надаючы, у прыватнасці, павышаную ўвагу жанчынам, моладзі, а таксама мясцовым і маргіналізаваным суполкам