1

Мэта 14: Захаванне марскіх экасістэмаў

Мэта 14. Захаванне і рацыянальнае выкарыстанне акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў у інтарэсах ўстойлівага развіцця

Задачы:

14.1 Да 2025 года забяспечыць прадухіленне і істотнае скарачэнне любога забруджвання марскога асяроддзя, у тым ліку з прычыны дзейнасці на сушы, уключаючы забруджванне марскім смеццем і пажыўнымі рэчывамі

14.2 Да 2020 года забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне і абарону марскіх і прыбярэжных экасістэм з мэтай прадухіліць значнае адмоўнае ўздзеянне, у тым ліку шляхам павышэння стойкасці гэтых экасістэм, і прыняць меры па іх аднаўленню для забеспячэння добрага экалагічнага стану і прадуктыўнасці акіянаў

14.3 Мінімізаваць і ліквідаваць наступствы закіслення акіяна, у тым ліку дзякуючы развіццю навуковага супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях

14.4 Да 2020 года забяспечыць эфектыўнае рэгуляванне здабычы і пакласці канец пералову, незаконнай, непаведамляльнай і нерэгулюемай рыбнай здабычы, пагібельнай рыбапромыславай практыцы, а таксама выканаць навукова абгрунтаваныя планы гаспадарчай дзейнасці, для таго каб аднавіць рыбныя запасы ў самыя кароткія магчымыя тэрміны, давёўшы іх па меншай меры да такіх узроўняў, якія здольныя забяспечваць максімальны экалагічна рацыянальны ўлоў з улікам біялагічных характарыстык гэтых запасаў

14.5 Да 2020 года ахапіць прыродаахоўнымі мерамі па меншай меры 10 адсоткаў прыбярэжных і марскіх раёнаў у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнародным правам і на аснове найлепшай наяўнай навуковай інфармацыі

14.6 Да 2020 года забараніць некаторыя формы субсідый для рыбнай здабычы, якія садзейнічаюць стварэнню празмерных магутнасцяў і пералову, адмяніць субсідыі, якія садзейнічаюць незаконнай, непаведамляльнай і нерэгулюемай рыбнай здабычы, і ўстрымлівацца ад увядзення новых такіх субсідый, прызнаючы, што належнае і эфектыўнае прымяненне асаблівага і дыферэнцыраванага рэжыму ў дачыненні да краін, якія развіваюцца, і найменш развітых краін павінна быць неад’емнай часткай перамоваў па пытанні аб субсідаванні рыбнай здабычы, якія вядуцца ў рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі

14.7 Да 2030 года павысіць эканамічныя выгады, якія атрымліваюцца малымі астраўнымі краінамі, якія развіваюцца, і найменш развітымі краінамі ад экалагічна рацыянальнага выкарыстання марскіх рэсурсаў, у тым ліку дзякуючы экалагічна рацыянальнай арганізацыі рыбнай гаспадаркі, аквакультуры і турызму

14.а Павялічыць аб’ём навуковых ведаў, пашырыць навуковыя даследаванні і забяспечыць перадачу марскіх тэхналогій, прымаючы да ўвагі крытэрыі і кіруючыя прынцыпы ў дачыненні да перадачы марскіх тэхналогій, распрацаваныя Міжурадавай акіянаграфічнай камісіяй, з тым каб палепшыць экалагічны стан акіянскага асяроддзя і павысіць уклад марской біяразнастайнасці ў развіццё краін, якія развіваюцца, асабліва малых астраўных дзяржаў, якія развіваюцца, і найменш развітых краін

14.b Забяспечыць доступ дробных гаспадарак, якія займаюцца саматужным рыбным промыслам, да марскіх рэсурсаў і рынкаў

14.c Палепшыць працу па захаванні і рацыянальным выкарыстанні акіянаў і іх рэсурсаў шляхам захавання нормаў міжнароднага права, замацаваных у Канвенцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па марскім праве, якая, як адзначаецца ў пункце 158 дакумента «Будучыня, якую мы хочам», закладвае юрыдычную базу для захавання і рацыянальнага выкарыстання Сусветнага акіяна і яго рэсурсаў