1

Мэта 9: Індустрыялізацыя, інавацыі ды інфраструктура

Мэта 9. Стварэнне трывалай інфраструктуры, спрыянне ўстойлівай індустрыялізацыі і інавацыям

Задачы:

9.1 Развіваць якасную, надзейную, устойлівую і стойкую інфраструктуру, уключаючы рэгіянальную і трансгранічную інфраструктуру, у мэтах падтрымкі эканамічнага развіцця і дабрабыту людзей, надаючы асаблівую ўвагу забеспячэнню недарагога і раўнапраўнага доступу для ўсіх

9.2 Садзейнічаць ўсёахопнай і ўстойлівай індустрыялізацыі і да 2030 года істотна павысіць узровень занятасці ў прамысловасці і долю прамысловай вытворчасці ў валавым ўнутраным прадукце ў адпаведнасці з нацыянальнымі ўмовамі і падвоіць адпаведныя паказчыкі ў найменш развітых краінах

9.3 Пашырыць доступ дробных прамысловых і іншых прадпрыемстваў, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, да фінансавых паслуг, у тым ліку да недарагіх крэдытаў, і ўзмацніць іх інтэграцыю ў вытворча-збытавыя ланцужкі і рынкі

9.4 Да 2030 года мадэрнізаваць інфраструктуру і пераабсталяваць прамысловыя прадпрыемствы, зрабіўшы іх устойлівымі за кошт павышэння эфектыўнасці выкарыстання рэсурсаў і больш шырокага прымянення чыстых і экалагічна бяспечных тэхналогій і прамысловых працэсаў, з удзелам усіх краін у адпаведнасці з іх індывідуальнымі магчымасцямі

9.5 Актывізаваць навуковыя даследаванні, нарошчваць тэхналагічны патэнцыял прамысловых сектараў ва ўсіх краінах, асабліва ў краінах, якія развіваюцца, у тым ліку шляхам стымулявання да 2030 года інавацыйнай дзейнасці і значнага павелічэння колькасці работнікаў у сферы НДВКП у разліку на 1 млн чалавек, а таксама дзяржаўных і прыватных выдаткаў на НДВКП

9.a Садзейнічаць развіццю экалагічна ўстойлівай і стойкай інфраструктуры ў краінах, якія развіваюцца, за кошт павелічэння фінансавай, тэхналагічнай і тэхнічнай падтрымкі афрыканскіх краін, найменш развітых краін, краін, якія развіваюцца і не маюць выхаду да мора, малых астраўных дзяржаў, якія развіваюцца

9.b Падтрымліваць распрацоўкі, даследаванні і інавацыі ў сферы айчынных тэхналогій у краінах, якія развіваюцца, у тым ліку шляхам стварэння палітычнага клімату, які спрыяе, у прыватнасці, дыверсіфікацыі прамысловасці і павелічэнню дабаўленай кошту ў сыравінных галінах

9.c Істотна пашырыць доступ да інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і імкнуцца да забеспячэння ўсеагульнага і недарагога доступу да Інтэрнэту ў найменш развітых краінах да 2020 года