15 лютага 2023
У 2015 годзе ўсе краіны свету, уключаючы Беларусь, узялі на сябе абавязацельства па дасягненню Мэт устойлівага развіцця да 2030 года, распрацаваных Генеральнай асамблеяй ААН у якасці «плана дасягнення лепшай і больш устойлівай будучыні для ўсіх». Усе Мэты ўзаемазвязаны, як і задачы ўнутры іх: дасягненні адной немагчыма без дасягнення іншых. Напрыклад, немагчыма вырашыць праблему беднасці, не вырашыўшы праблемы ў галіне аховы здароўя, адукацыі, эканомікі, сацыяльнай абароны і многіх іншых. Мэты ўстойлівага развіцця датычацца кожнага чалавека, таму што ахопліваюць усе сферы чалавечага жыцця: ад ежы, якую мы спажываем да парку па суседстве, дзе мы любім гуляць. Важна разумець узаемасувязь і нават невялікімі крокамі рухацца да дасягнення Мэт.
КАРТА САЙТА